Томаш Сівак (; нар. , , Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, цэнтральны абаронца ізраільскага клуба «Дынама» з Чэске-Будзеёвіцаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера Клубная Выхаванец футбольных школаў клубаў «Слован» (Каменіцы-над-Ліпай) і «Дынама» (Чэске-Будзеёвіцы). Прафесійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў клубе «Дынама», у 2002 годзе перайшоў у пражскі клуб «Спарта», у складзе якога пасля двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі і тройчы ў Кубку Чэхіі. У 2003 годзе, на правах арэнды, ненадоўга вярнуўся ў «Дынама», аднак, ужо з 2004 года зноў гуляў за «Спарту», а ў верасні 2005 года стаў яе капітанам. У студзені 2007 года перайшоў у італьянскі «Удзінезэ», падпісаўшы кантракт на 4,5 года, сума трансферу склала 2,5 млн еўра. Аднак, ужо праз год, у студзені 2008 года, на правах арэнды, зноў вярнуўся ў «Спарту», а ў маі 2008 года яго трансфер выкупіў стамбульскі «Бешыкташ».

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з іншым турэцкім клубам — «Бурсаспорам». У ліпені 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Макабі» з Петах-Тыквы.

У верасні 2019 года вярнуўся ў «Дынама» з Чэске-Будзеёвіцаў.

Міжнародная У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 3 верасня 2005 года ў матчы супраць зборнай Румыніі.

Дасягненні «Спарта»: Чэмпіён Чэхіі (2): 2003, 2005 Уладальнік Кубка Чэхіі (3): 2004, 2006, 2008

«Бешыкташ»: Чэмпіён Турцыі: 2009 Уладальнік Кубка Турцыі: 2011

Асабістае жыццё Томаш абраўся шлюбам з Міхаэлай Шахловай 9 сакавіка 2009 года ў Стамбуле«Sivok'tan en güzel imza» . ligtv.com.tr.. У пары ёсць дзіцё, якога клічуць Андрэ Томаш.

Крыніцы

Спасылкі

Профіль іграка на сайце Футбольнай асацыяцыі Чэхіі Профіль іграка на сайце пражскай «Спарты» Профіль іграка на сайце Fotbal.idnes.cz

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Чэске-Будзеёвіцы Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква Катэгорыя:Ігракі ФК Бурсаспор Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ