Ната́лля Арсе́нцьеўна Чо́рнагало́ва (нар. 15 мая 1954, Жыткавічы Гомельскай вобласці) — сучасны беларускі жывапісец-неаэкспрэсіяніст.
Біяграфія Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1976) і мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1982). Член Саюза мастакоў Беларусі з 1989.
Працуе ў станковым жывапісу і ў станковай графіцы (акварэль), у жанрах пейзажу, нацюрморту, партрэту. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976. У яе актыве шмат персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, Украіне, Вялікабрытаніі. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста і прыватных зборах шэрагу краін Еўропы і Амерыкі. Жыве ў Брэсце.
Вядомыя творы
«Памяць» (да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) «Баба Ліда» (2001) «Магiльны склеп Элізы Ажэшкi» «Каханне і я» «Вясновае прадчуванне» «Каханне і больш нічога» «Дакрананне» «Уначы чакаюць і кахаюць»
</center>
Спасылкі
Віртуальная галерэя Наталлі Чорнагаловы Saatchi Gallery Мастакі Брэстчыны Todmorden Fine Art Галерэя Андрэ, Польшча Таццяна Мухароўская. Відэарэпартаж аб адкрыцці выставы жывапісу Наталлі Чорнагаловы ў Брэсце
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя