Сяргей Васілевіч Ко́неў (, в. Локаць, Брасаўскі раён, Бранская вобласць, Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі (1994, член-карэспандэнт з 1989 года), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1954 годзе. З 1959 года працаваў у лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1967 года — загадчык лабараторыі ў Інстытуце фотабіялогіі Нацыянальнай АН Беларусі.
Аўтар навуковых прац па фатоніцы бялкоў, структурных перабудовах бялкоў і біямембран, кааператыўнасці арганізацыі біямембран і іх напружанага метастабільнага стану, вывучэнні ролі структурнай дынамікі спалучальных мембран у рабоце электроннатранспартнага ланцуга мітахондрый, мембраннага рэгулявання фізіялагічных працэсаў.
Некаторыя працы Кооперативные переходы белков в клетке / С. В. Конев, С. Л. Аксенцев, Е. А. Черницкий. — Мн.: Наука и техника, 1970. Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (сумесна з І. Дз. Валатоўскім) Структурная лабильностьбиологических мембран и регуляторные процессы. Мн., 1987 Биохимия и микробиология. М., 1992 (разам з М. С. Ручаем)
Літаратура
Спасылкі Сяргей Васілевіч Конеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Біяфізікі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Біяфізікі СССР