Джон О’Кіф (; ) — амерыканска-брытанскі нейрафізіёлаг. Прафесар Інстытута кагнітыўнай неўралогіі і кафедры анатоміі універсітэцкага каледжа Лондана, член Лонданскага каралеўскага таварыства. Вядомы адкрыццём нейронаў месца ў гіпакампе і выяўленнем таго, што яны ажыццяўляюць часовую кадзіроўку ў выглядзе тэта-рытму. У 2014 годзе ён падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне разам з Май-Брыт Мозер і Эдвардам Мозерам «за адкрыццё сістэмы клетак у мозгу, якая дазваляе арыентавацца ў прасторы».
Спасылкі
Джон О'Кіф на сайце Нобелеўскага камітэта Джон О'Кіф на сайце Інстытута кагнітыўнай неўралогіі Джон О'Кіф на сайце Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя:Нейрабіёлагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка Катэгорыя:Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла Катэгорыя:Постаці Універсітэцкага каледжа Лондана Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне