Калане́ц — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забор'е (1,5 км на захад ад Дабееўскага возера). Знаходзіцца ў басейне ракі Сечна.

Плошча паверхні 0,01 км², даўжыня 0,12 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,35 км. Возера знаходзіцца на ўскрайку асушанага балота і акружана забалочаным лугам, які парос хмызняком. Берагі нізкія, тарфяністыя.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна