Хіналін — гетэрацыклічнае арганічнае злучэнне. Змяшчаецца ў каменнавугальнай смале. Ядро хіналіну — структурны фрагмент хіналінавых алкалоідаў, напрыклад, хініну.

Бясколерная вадкасць з характэрным саладкаватым пахам. Малекулярная маса 129,17 а.а.м. Тэмпература плаўлення −15,6 °C. Тэмпература кіпення 237,7 °C. Шчыльнасць 1,095 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле, слаба — у вадзе. Гіграскапічны. Моцная аснова, утварае солі з неарганічнымі кіслотамі.

Выкарыстанне Вытворныя хіналіну — аснова для вытворчасці лекавых сродкаў (напрыклад, энтэрасептолу, трыхаманацыду). Выкарыстоўваецца для сінтэзу цыянінавых фарбавальнікаў, у якасці растваральніка для серы, фосфару і інш.

Літаратура  — С. 24.

Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Алкалоіды Катэгорыя:Растваральнікі Катэгорыя:Хіналіны