Яўген Мінянкоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крупкі-ДРБУ-164».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за «Дарыду». У складзе гэтага клуба дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2008. Па заканчэнні сезона «Дарыда» спыніла існаванне, і Яўген адправіўся ў каманду Другой лігі «Рудзенск», якой дапамог у першым жа сезоне перамагчы ў Другой лізе. У 2010—2011 гадах выступаў за «Рудзенск» у Першай лізе, але не меў трывалага месца ў аснове.
У 2012 годзе далучыўся да складу клуба «Смалявічы-СТІ», які ўзначальваў вядомы беларусі спецыяліст Юрый Пунтус. У смалявіцкім клубе стаў трывалым іграком асновы. Дапамог «Смалявічам» выйсці ў Першую лігу, дзе гуляў за гэты клуб на працягу 1,5 гадоў.
Улетку 2014 года разам з таварышамі па камандзе Іванам Васілёнкам і Міхаілам Шчарбаковым перайшоў у новы клуб Пунтуса — мазырскую «Славію». Замацаваўся ў мазырскім клубе і дапамог яму па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Аднак, у сезоне 2015 выступаў за дубль «Славіі», так і не дэбютаваўшы за клуб у Вышэйшай лізе. У жніўні 2015 года кантракт з мазыранамі быў разарваны"Славия" рассталась с Харитончиком и Миненковым.
У пачатку 2016 года папоўніў склад «Слоніма», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. У сезоне 2017 выступаў за «Оршу».
У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Крупкі ДРБУ-164» у Другой лізе.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2012
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль БАТЭ 11 1 2007 дубль Дарыда 7 0 2008 Д1 Дарыда 19 0 2009 Д3 Рудзенск 24 0 2010 Д2 Рудзенск 2 0 2011 Д2 Рудзенск 18 1 2012 Д3 Смалявічы-СТІ 34 2 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 23 1 2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 13 0 2014 (2) Д2 Славія 14 1 2015 (1) дубль Славія 11 2 2016 Д2 Слонім 20 1 2017 Д2 Орша 18 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Крупкі-ДРБУ-164 Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ