Ала́шскае во́зера, Ала́шкі — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 21 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, каля вёскі Алашкі Вялікія, у басейне ракі Дзісна.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 2,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб’ём вады 0,36 млн м³. Плошча вадазбору 9,3 км².

Схілы катлавіны возера вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Берагі забалочаныя. Зарастае. Сцёк па канале ў раку Дзісна.

Крыніцы

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны