Матс Юліян Хумельс (; нар. , Бергіш-Гладбах, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца дортмундскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі, разам з якой стаў чэмпіёнам свету 2014.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы мюнхенскай «Баварыі», дзе яго бацька, Герман Хумельс, з’яўляўся трэнерам. Пачынаў кар’еру на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтр абароны.

З 2005 года выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сезоны згуляў 42 матчы і забіў 5 мячоў. З сезона 2006/07 пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клубам на 2 гады. У Бундэслізе дэбютаваў 19 мая 2007 года ў матчы супраць «Майнца», які завяршыўся перамогай мюнхенцаў з лікам 5:3FC Bayern München - 1. FSV Mainz 05 5:3. У 2008 годзе Хумельс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунда, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў іграком асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнеру Юргену Клопу. У пачатку студзеня 2009 года, Хумельс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў звязкі правай лодыжкі і выбыў на шэсць тыдняў. Менш чым праз месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» і не вяртацца ў «Баварыю».

26 лютага 2011 года забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 тура Бундэслігі. Лік матча пасля яго гола стаў 3:1 на карысць дортмундцаў.

У маі 2016 года стала вядома, што Хумельс улетку вернецца ў «Баварыю». 23 мая мюнхенскі клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта, які пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня"Бавария" объявила о подписании 5-летнего контракта с Хуммельсом .

У чэрвені 2019 года была дасягнута дамоўленасць аб вяртанні Хумельса ў «Барусію» за 38 млн еўра«Боруссия» приобрела Хуммельса у «Баварии» за 38 млн евро .

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 мая 2010 года ў Ахене. Матч скончыўся перамогай немцаў з лікам 3:0.

Дасягненні «Барусія» Дортмунд Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі (2): 2012, 2021 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2013

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі (3): 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Германіі: 2019 Уладальнік Суперкубка Германіі (3): 2016, 2017, 2018

Германія Чэмпіён свету: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе