right|thumb|400px|<center>Від на Франкфурт з усходу

Франкфурт – адзін з нямногіх гарадоў Еўропы, якія маюць скайлайн ці панараму, якую дамінуюць небаскробы. Таму гэты горад часта называюць Mainhattan - намёк на Манхэтан у Нью-Ёрку. Асабліва шмат вышынных будынкаў знаходзяцца ў так званым Фінансавым квартале. Найбольш старымі вышыннымі будынкамі ў Франкфурце лічацца пабудаваныя паміж 1923 і 1926 Mousonturm і адміністрацыйны будынак I.G. Farben, сёння галоўны будынак універсітэта. Першыя будынкі вышынёй больш за 50 метраў існуюць з 50-х гадоў 20-га стагоддзя; небаскробы вышэй за 150 метраў пачалі будаваць у сярэдзіне 70-х гадоў. У 21 стагоддзі з’явіліся такія будынкі як Tower 185, Opernturm, Skyper, Gallileo, Nextower і Westhafen Tower. Зараз у Франкфурце ёсць 14 будынкаў вышэй за 150 метраў, з іх 10 вышэйшых будынкаў Германіі.

Будынак The Squaire над чыгуначным вакзалам франкфурцкага аэрапорта мае даўжыню 660 метраў, шырыню 65 метраў і вышыню 45 метраў. З плошчай каля 140 000 кв. метраў гэта самы вялікі офісны будынак у Германіі. Найвышэйшым збудаваннем Франкфурта з’яўляецца з 1978 года тэлевежа Europaturm (337,5 метраў). У Europaturm ёсць памяшканні для наведвальнікаў, але з-за недастатковай рэнтабельнасці яны былі зачынены ў 1999.

Час ад часу (дагэтуль у 1996, 1998, 2001, 2007 і 2013 гг.) у Франкфурце паводзіцца Фестываль небаскробаў. Падчас фестывалю каля пятнаццаці будынкаў, якія як правіла не з'яўляюцца агульнадаступнымі, адчыняюць для наведвальнікаў.

Самыя высокія будынкі Гэты спіс утрымлівае ўсе будынкі Франкфурта, вышыня якіх дасягае 100 метраў без надбудоў. Вышыня будынкаў узята пераважна з базы дадзеных Council on Tall Buildings and Urban Habitat Спіс самых высокіх будынкаў Германіі і Emporis Самыя высокія будынкі у Франкфурце-на-Майне. Усе будынкі сартаваны ў адпаведнасці з афіцыйнай вышынёй. Яна ўключае ў сябе шпілі, калі яны з'яўляюцца часткай архітэктуры будынка, але не ўключае радыёантэны. Таксама пералічаны будынкі, якія яшчэ знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, але ўжо дасягнулі сваёй вышыні. Дадаткова пазначаны збудаванні, якія не класіфікуюцца як вышынныя будынкі, таму што менш за 50 працэнтаў ад іх агульнай плошчы можа выкарыстоўвацца як карысная плошча Крытэрыі вышынных будынкаў (напрыклад тэлевізійныя вежы, царквы, стадыёны). № Назва будынкаВыява Вышыня, м Паверхавасць Год пабудовыЗаўвагі Europaturm 120px 01.0 337,5 1979 Тэлевежа. Другое па вышыні збудаванне у Германіі пасля Берлінскай тэлевежы. 1 Commerzbank Tower 120px 01.0 259,9 56 1997 1997–2003 вышэйшы будынак Еўропы. 1997–2012 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. З 1997 вышэйшы будынак Германіі. Вышыня з антэнай 300 метраў. Штаб-кватэра Commerzbank. 2 Messeturm 120px 01.0 256,5 55 1990 1990–1997 вышэйшы будынак Еўропы. 1990–1997 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. 1990–1997 вышэйшы будынак Германіі. 3 Westend Tower 120px 01.0 208,0 53 1993 Штаб-кватэра DZ Bank. 4 Main Tower 120px 01.0 200,0 55 1999 Вышыня з антэнай 240 метраў. Штаб-кватэра Landesbank Hessen-Thüringen. У верхніх паверхах знаходзіцца радыё і тэлебачанне студыі Hessischer Rundfunk, рэстаран, кафэ і назіральная пляцоўка. 5 Tower 185 120px 01.0 200,0 55 2011 Штаб-кватэра PricewaterhouseCoopers у Германіі. 6 Trianon 120px 01.0 186,0 45 1993 Штаб-кватэра DekaBank. 7 Новы будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка 120px 01.0 185,0 45 2014 Паўночная вежа мае з антэнай вышыню 201 метраў. 8 Opernturm 120px 01.0 170,0 42 2009 Штаб-кватэра UBS у Германіі. 8 Taunusturm 120px 01.0 170,0 40 2014 10 Silver Tower 120px 01.0 166,3 32 1978 1978–1990 вышэйшы будынак Германіі. Былая штаб-кватэра Dresdner Bank. 11 Westend Gate 120px 01.0 159,3 47 1976 1976–1978 вышэйшы будынак Германіі. У будынку размешчаны гатэль Marriott. 12 Deutsche Bank I 120px 01.0 166,3 40 1984 Штаб-кватэра Deutsche Bank. 12 Deutsche Bank II 120px 01.0 166,3 38 1984 Штаб-кватэра Deutsche Bank. 14 Skyper 120px 01.0 153,8 38 2004 Асноўны арандатар DekaBank. 15 Eurotower 120px 01.0 148,0 39 1977 З 1994 штаб-кватэра Еўрапейскага цэнтральнага банка. 16 Frankfurter Büro Center 120px 01.0 142,4 40 1980 Асноўны арандатар Clifford Chance. 17 City-Haus I 120px 01.0 142,1 42 1974 Асноўны арандатар DZ Bank. 18 Gallileo 120px 01.0 136,0 38 2003 Асноўны арандатар Commerzbank. На першым паверсе знаходзіцца The English Theatre. 18 Nextower 120px 01.0 136,0 32 2009 20 Pollux 120px 01.0 130,0 33 1997 Асноўны арандатар Commerzbank. Частка архітэктурнага ансамбля Kastor und Pollux. 21 Garden Tower 120px 01.0 127,0 25 1976 Асноўны арандатар Société Générale (Deutschland). 22 Messe Torhaus 120px 01.0 117,0 30 1984 Асноўны арандатар Messe Frankfurt. 23 Japan Center 120px 01.0 115,0 28 1996 Асноўны арандатар McKinsey & Company. 23 Park Tower 120px 01.0 115,0 29 1997 Асноўны арандатар адвакатская кампанія Freshfields Bruckhaus Deringer. 25 Westhafen Tower 120px 01.0 112,3 30 2003 Асноўны арандатар Еўрапейскі нагляд за страхаваннем і пенсійным забеспячэннем. 26 IBC 120px 01.0 112,0 30 2003 27 Büro Center Nibelungenplatz 120px 01.0 110,0 27 1996 28 Eurotheum 120px 01.0 110,0 31 1999 Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк. 29 Neue Mainzer Straße 32–36 120px 01.0 108,6 28 1973 Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк. 30 Holiday Inn Frankfurt City-South 120px 01.0 100,0 25 1972 Асноўны арандатар InterContinental Hotels Group.

Будуюцца № Назва будынка Вышыня, м Паверхавасць Запланаванае адкрыццёЗаўвагі 1 Henninger-Turm (новы будынак) 01.0 140,0 40 2016 Henninger-Turm быў 120-метровым элеватарам, які належаў піваварнаму заводу Henninger і стаяў пусты з 2002 года. Замест элеватару будзе пабудаваны вышынны жылы дом падобны на знесены элеватар. 2 WinX 01.0 110,0 30 2016

Знесеныя № Назва будынка Вышыня, м Год пабудовыЗаўвагі 1 Henninger-Turm 01.0 120,0 1961 Элеватар, які належаў піваварнаму заводу Henninger. Знесены ў 2013 г. 2 AfE-Turm 01.0 116,0 1972 У быдынку былі размешчаны факультэты грамадскіх навук і гуманітарных навук універсітэта. Знесены (падарваны) ў 2014 г.

Зноскі

Катэгорыя:Франкфурт-на-Майне Катэгорыя:Спісы будынкаў і збудаванняў паводле гарадоў