Павел Грачышка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». Ужо ва ўзросце 17 гадоў замацаваўся ў асноўным складзе клуба. У 2007 годзе з’ехаў у Чэхію, дзе на працягу трох гадоў выступаў за «Мост». Пасля вяртання зноў стаў выступаць за «Зорку-БДУ», ужо ў Другой лізе.
Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Артурам Слабашэвічам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе.
У сезоне 2013 выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, быў адным з лідараў каманды. Па заканчэнні сезона, у снежні 2013 года, падпісаў кантракт з «Гомелем». Аднак не здолеў замацавацца ў складзе гомельскага клуба, і ў лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», якую на той момант узначаліў Пунтус. У «Славіі» трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона 2014 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, разарваў кантракт з «Гомелем». Са студзеня 2015 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі» і ў выніку распачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну», з якой у сакавіку падпісаў пагадненне. У першай палове сезона не быў іграком асновы, згуляў у некалькіх матчах. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе і стаў асноўным цэнтральным абаронцам, але канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск.
У маі 2017 года далучыўся да мінскага «Энергетыка-БДУ». На наступны год у якасці аднаго з лідараў дапамог камандзе праз 13 гадоў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачынаў асноўным абаронцам сталічнага клуба, пазней стаў часам выхадзіць на замену.
У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ» і неўзабаве стаў іграком мінскага НФК, дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з НФК на сезон 2020, у новым сезоне стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Крумкачы», заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2020 года стала вядома, што Грачышка застанецца ў камандзе на наступны сезон. У 2021 годзе быў адным з лідараў «Крумкачоў».
У студзені 2022 года перайшоў у «Слуцк». У студзені 2024 года пакінуў слуцкі клуб, а ў лютым абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Зорка-БДУ 7 1 2006 Д2 Зорка-БДУ 24 1 2007 (1) Д2 Зорка-БДУ 8 1 2007/08 Д1 СІАД 2 0 2008/09 Д2 Банік 14 0 2009/10 Д2 Банік 11 0 2010 (2) Д3 Зорка-БДУ 12 3 2011 (1) Д3 Зорка-БДУ 15 2 2011 (2) Д3 Смалявічы 13 4 2012 Д3 Смалявічы-СТІ 30 1 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 23 5 2014 Д2 Славія 26 2 2015 Д1 Славія 23 0 2016 Д1 Белшына 14 0 2017 Д2 Энергетык-БДУ 18 1 2018 Д2 Энергетык-БДУ 25 1 2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ 11 0 2019 (2) Д2 НФК 12 1 2020 Д2 Крумкачы 21 2 2021 Д2 Крумкачы 25 5 2022 Д1 Слуцк 22 1 2023 Д1 Слуцк 14 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Мост Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк