Махамед Абдусалам Мунір (нар. , Трыпалі, Лівія) — лівійскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес» і нацыянальнай зборнай Лівіі.
Клубная кар’ера «Ягодзіна» Улетку 2011 года перайшоў з лівійскага «Аль-Ітыхада» ў клуб сербскай Суперлігі «Ягодзіна». Дэбютаваў за «Ягодзіну» 26 кастрычніка 2011 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы 1/8 фінала Кубка Сербіі супраць «Явара» (паражэнне «Ягодзіны» ў серыі пенальці). Дэбют у Суперлізе адбыўся 17 сакавіка 2012 года, у матчы 19 тура супраць дзейнага чэмпіёна «Партызана».
21 красавіка 2012 года ўразіў мясцовыя СМІ і асабліва заўзятараў клуба, калі адгуляў 35 хвілін матчу 23-га тура Суперлігі супраць «Борчы» з пераломам нагі. Мунір атрымаў пералом на 10-й хвіліне, аднак працягнуў гуляць, і толькі ў перапынку матчу паведаміў аб траўме і быў заменены. Гэты быў толькі другі матч у лізе, калі ён выйшаў у стартавым складзе, таму не хацеў страціць шанец паказаць свае навыкі, і, нягледзячы на боль, ён зрабіў усё магчымае, каб гуляць далей. Нягледзячы на сумнеўнае стаўленне з пункту гледжання здароўя, нацыянальная прэса і прыхільнікі «Ягодзіны» не маглі не ўхваліць велізарнай самаадданасці абаронцы.
У пачатку кастрычніка 2012 года, перад ад’ездам у зборную, падоўжыў свой кантракт з «Ягодзінай» да 2015 года. 8 мая 2013 года ён адыграў ключавую ролю ў перамозе 1:0 над «Вайводзінай» у фінале Кубка Сербіі 2013.
У пачатку сезону 2013/14, Эль-Мунір гуляў супраць «Рубіна» ў Лізе Еўропы. 4 лістапада 2013 стала вядома аб цікавасці да Муніра з боку «Асасуны», аднак падчас зімовага перапынку 2013/14 ён пакінуў Сербію і вярнуўся ў свой былы клуб «Аль-Ітыхад». 28 жніўня 2014, ён зноў падпісаў кантракт з «Ягодзінай», аднак на полі так і не з’явіўся.
«Дынама» Мінск 30 красавіка 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2016 годаМинское "Динамо" подписало ливийца Мохаммеда Мунира. football.by. . У «Дынама» спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна выкарыстоўваўся як левы абаронца або левы паўабаронца.
У сезоне 2016 года стаў часцей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як паўабаронца. Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года пакінуў «Дынама»Роткович и Мунир покинули минское "Динамо". football.by. .
«Партызан» У студзені 2017 года далучыўся да бялградскага «Партызана»Мохамед Мунир перешел в "Партизан". football.by. . Аднак, згуляў за каманду толькі ў пяці матчах сербскай Суперлігі.
«Арланда Сіці» У снежні 2017 года стаў іграком клуба амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». У снежні 2018 года перабраўся ў іншы амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес».
Міжнародная кар’ера З 2012 года выклікаецца ў нацыянальную зборную Лівіі. 17 лістапада 2015 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Руанды адзначыўся дублем (выніковы лік 3:1).
Дасягненні Чэмпіён Сербіі: 2017 Уладальнік Кубка Сербіі (2): 2013, 2017 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Лівіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Лівіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Катэгорыя:Ігракі ФК Арланда Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ягодзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Ітыхад Трыпалі