Бро́дня — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Сха (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Выток прыкладна за 4,5 км у напрамку на захад ад вёскі Барань. Упадае ў Сху за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бродаўка.

Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Каля ракі вёскі Плітчанка, Дразы, Бродаўка. Каля вёскі Бродаўка на рацэ сажалка.

Літаратура

Ліст карты N-35-58. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі На сайце Radzima.org

Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны