Дзе́менец — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на ўсход ад вёскі Заазер’е, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 2,4 м, сярэдняя — 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км. Аб’ём вады ў возеры 0,16 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 1 м, параслі лесам, на захадзе камавыя ўзгоркі вышынёй да 13 м. Берагі пераважна забалочаныя. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у раку Ушача.

Літаратура

Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Ушачы Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна