Жуа́н Міра́нда ды Со́за Фі́лью (; нар. , Паранаваі, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2009—2019).

Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у клубе «Карытыба». 29 ліпеня 2005 года перайшоў у склад французскага клуба «Сашо», падпісаўшы 4-гадовы кантрактSochaux contrata zagueiro brasileiro João Miranda. UOL Esporte. Пасля праведзенага ў Францыі сезона вярнуўся на радзіму, дзе доўгі час выступаў за клуб «Сан-Паўлу». У 2007 і 2008 гадах уваходзіў у сімвалічную зборную бразільскага чэмпіянату.

У ліпені 2011 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», падпісаўшы трохгадовы кантракт. Дэбютаваў за іспанскі клуб 25 жніўня 2011 года ў матчы супраць партугальскай «Віторыі». У сезоне 2013/14 дапамог клубу аформіць першае чэмпіёнства за 17 апошніх гадоў, пры гэтым Жуан быў намінаваны як найлепшы абаронца чэмпіянатуChelsea Duo Thibaut Courtois And Filipe Luis Nominated For La Liga Awards. International Business Times.

1 ліпеня 2015 года міланскі «Інтэр» абвясціў аб пераходзе Міранды«Интер» объявил о трансфере Миранды . by.tribuna.com.

У ліпені 2019 года стаў іграком кітайскага клуба «Цзянсу Сунін»Миранда покинул «Интер» и перешел в «Цзянсу Сунин». by.tribuna.com. У сакавіку 2021 года вярнуўся ў «Сан-Паўлу», дзе гуляў да канца сезона 2022. У студзені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера 20 жніўня 2007 года Міранда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі, замяніўшы Лусіу ў матчы супраць зборнай Алжыра.

Дасягненні

Клубныя «Курытыба»: Чэмпіён штата Парана: 2004

«Сан-Паўлу»: Чэмпіён Бразіліі (3): 2006, 2007, 2008 Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2021

«Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014 Пераможца Лігі Еўропы: 2012 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2012

Міжнародныя Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019 Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2009

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Карытыба Катэгорыя:Ігракі ФК Сашо Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Цзянсу Сунін Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе