Філі́пі Каўты́нью Карэ́я або Філіпэ Каўтынья (, []; нар. , Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Дуайль» (у арэндзе з «Астан Вілы») і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера Займацца футболам Філіпі пачаў у сістэме клуба «Васка да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны, аднак да 18-годдзя заставаўся ў «Васка» на ўмовах арэнды.
Афіцыйны дэбют за «нерадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 года ў прайграным матчы Суперкубку УЕФА з іспанскім «Атлетыка», дзе Каўтынью выйшаў на замену. 8 мая 2011 года ігрок забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнціны».
У сезоне 2011/12 Філіпі Каўтынью быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспаньёл» да канца сезона. 4 лютага 2012 года Каўтынью ўпершыню выйшаў на поле ў яго складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Рая Вальекана».
30 студзеня 2013 года англійскі «Ліверпул» абвясціў пра падпісанне доўгатэрміновага кантракту з іграком, які атрымаў вопратку з 10 нумарам.
Першы матч за ліверпульскі клуб Філіпі правёў 11 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Ліверпул» першы гол«Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013. Хутка здолеў стаць адным з лідараў мерсісайдцаў.
У жніўні 2017 года цікавасць да іграка стала праяўляць «Барселона», аднак «Ліверпул» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 Каўтынью пачаў у англійскім клубе. У студзені 2018 года ўсё ж перайшоў у каталонскі клуб за 120 млн еўра плюс 40 млн еўра ў якасці магчымых бонусаў«Барселона» подписала контракт с Коутиньо и представила его на «Камп Ноу». by.tribuna.com.
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мюнхенскую «Баварыю» на сезон з правам выкупу«Бавария» арендовала Коутиньо на сезон с правом выкупа. by.tribuna.com. Разам з нямецкім клубам перамог у Лізе чэмпіёнаў. Па выніках сезона «Баварыя» адмовілася набываць футбаліста, і ў верасні 2020 года Каўтынью вярнуўся ў «Барселону»Коутиньо вернулся в «Барсу» и начал предсезонку с командой. by.tribuna.com.
У студзені 2022 года быў арандаваны «Астан Вілай» да канца сезона з правам выкупу"Астон Вилла" до конца сезона арендовала Коутиньо у "Барселоны". football.by. У маі 2022 года быў выкуплены бірмінгемскім клубам і падпісаў кантракт да 2026 года"Астон Вилла" выкупила у "Барселоны" контракт Коутиньо. football.by.
У верасні 2023 года на праваха арэнды далучыўся да катарскага клуба «Аль-Дуайль».
Міжнародная кар’ера Філіпі Каўтынью дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам.
Дасягненні «Васка да Гама» Пераможца Серыі B: 2009
«Інтэрнацыянале»: Уладальнік Кубка Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2010
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2018, 2019 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2018 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2018
«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2020 Уладальнік Кубка Германіі: 2020 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2020
Зборная Бразіліі: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце lfchistory
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Дуайль Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе