Kia Motors Corporation () — карэйская аўтамабілебудаўнічая кампанія, найбуйнейшы аўтавытворца ў Паўднёвай Карэі і сёмы ў свеце. Афіцыйны слоган кампаніі — «Рух, які натхняе».

Гісторыя Заснаваная ў 1946 годзе, уваходзіла ў групу Kia Group, з якой была вылучаная ў 2003 годзе. У 1998 годзе Kia Motors была набытая карэйскай аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Hyundai Motor.

Дзейнасць Кампаніі належыць шэраг аўтазаводаў у Паўднёвай Карэі (у тым ліку найбуйнейшы ў свеце аўтазборачны завод ва Ульсане), Турцыі, Паўночнай Амерыцы, Кітаі, Індыі і інш. У сакавіку 2006 года было абвешчана аб будаўніцтве завода ў Чэхіі.

Аўтамабілі кампаніі прадаюцца ў 5000 аўтасалонаў па ўсім свеце. Дыстрыбутарская сетка KIA Motors ахоплівае больш за 190 краін.

Гл. таксама Kia Motors Slovakia

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі