Куна (kuna) — гістарычная грашовая адзінка Харватыі. Назва звязана з адной з асноўных гістарычных даграшовых адзінак славян — скуркай куніцы. Міжнародны код у сістэме ISO 4217 — HRK. Адна куна ўраўноўваецца 100 ліпам. На 2004 год адзін еўра прыкладна адпавядаў 7,5 кунам. З 1 студзеня 2023 года заменена на еўра.
Гісторыя Куна была ўведзеная наўзамен харвацкага дынара ў 1994 годзе пасля атрымання Харватыяй незалежнасці (харвацкі дынар незадоўга перад гэтым быў уведзены замест югаслаўскага дынара). Да гэтага аналагічную назву ў 1940-х гадах мела грашовая адзінка Незалежнай дзяржавы Харватыі, дзе правіў прафашысцкі рэжым.
Абменныя курсы На Yahoo! Finance: AUD | CHF | EUR | GBP | JPY | USD У Харвацкім Цэнтрабанку
Спасылкі Croatian Kuna Paper Kunas in Croatian National Bank Katalog suvremenog hrvatskog novca
Катэгорыя:Эканоміка Харватыі Катэгорыя:Валюты