thumb|250px|right|Сцяг Кіраўскай вобласці Сцяг Кіраўскай вобласці з’яўляецца сімвалам Кіраўскай вобласці. Прыняты 30 чэрвеня 2003 года.

Апісанне Сцяг Кіраўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі шырыні да даўжыні 2:3, падзеленае на тры гарызантальныя палосы: верхняя паласа белага колеру займае ¾ (тры чвэрці) шырыні сцяга, сярэдняя паласа зялёнага колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сцяга, ніжняя паласа сіняга колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сцяга

У цэнтры паласы белага колеру на аддаленні 1/8 (адной восьмы) ад яе верхняга і ніжняга бакоў размешчаны вылучаны чырвоным колерам геральдычны шчыт герба Кіраўскай вобласці.

У сцягу вобласці: белы колер з’яўляецца знакам чысціні маральных асноў, дабра і сціпласці, снежнай зімы зялёны — колер надзеі, радасці і здароўя, урадлівасці зямлі і лясных багаццяў сіні — колер пэўнасці, сумленнасці, бездакорнасці, сімвалізуе раку Вятку, якая аб’яднала на сваіх берагах насельніцтва вобласці

Гл. таксама Герб Кіраўскай вобласці

Спасылкі Закон Кировской области «О флаге Кировской области»

Кіраўскай воblасці сцяг