Часлаў Ханяўка (, Рыга — , Саўт-Рывер) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 26 мая 1909 г. у Рызе ў Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі у Казіміра Іванавіча Ханяўка і яго жонкі Алены, народжанай Каранько. Сям'я паходзіла з Будслава. 7 чэрвеня таго ж года быў ахрышчаны ў Рыжскім парафіяльным касцёле кс. Довгялловичам. Хроснымі сталі Эдвард Будзька і Аляксандра ГульбінскаяLVVA. 632.2.55, л. 15 аб.-16.. Стрыечны брат В. Жук-Грышкевіча.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію і агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта.
У Другую сусветную вайну ў 1939 г. у Вільні разам з іншымі беларускімі дзеячамі заснаваў Беларускую незалежніцкую партыю, паводле Вацлава Пануцэвіча, быў адным з ініцыятараў заснавання партыі. У 1940 г. разам з Вінцэнтам Гадлеўскім, перабіраецца годзе ў Варшаву. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Беларускім камітэце ў Беластоку і Беларускім камітэце ў Варшаве.
З пачатку 1950-х жыў у ЗША ў Саўт-Рыверы. Актыўна дзейнічаў у беларускім асяроддзі. 16 снежня 1951 г. удзельнічаў у першым паседжанні ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. З'яўляўся адным з кіраўнікоў арганізацыі «Беларуска-амэрыканская дапамога» ў Нью-Ёрку, створанай з ініцыятывы Беларуска-амерыканскага задзіночання. У 1962 г. годзе цяжка захварэў, пра гэта прэзыдэнт Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч пісаў так: «Шкада, што Чэсь пісаць ня можа, бо пісаць ён мог і мае аб чым...».
З жонкай МарыяйМарыя Ханяўка (1910—2005) — арганізатар і ўдзельніца беларускіх сустрэч і мерапрыемстваў у Амерыцы. Пахаваная побач з мужам на беларускіх могільніках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША). меў дачку Рагнеду.
Памёр 2 ліпеня 1988 г. Саўт-Рыверы ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША).
Літаратура Календарыюм // Czasopis № 05'2009.
Катэгорыя:Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі