А́рва Пярт (, []; нар. 11 верасня 1935, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі класічнай і сакральнай музыкіArvo Part Answers. З канца 1970-х гадоў Пярт працуе ў мінімалістычным стылі, які ўключае ўласна ім вынайдзеную тэхніку, . Яго музыка часткова натхнёна грыгарыянскімі спевамі.

Біяграфія Нарадзіўся ў павеце Ярвамаа, выхоўваўся мацерай і айчымам у Ракверэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў іграць на фартэпіяна дома, у 1954 годзе пайшоў вучыцца ў талінскую сярэднюю музычную школу, але ўжо праз год пайшоў у армію, дзе ў ансамблі граў на габоі і ўдарных. У Талінскай кансерваторыі вывучаў кампазіцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам стаў рабіць музыку для кіно і тэатра. У 1950-х гадах ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансерваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадзюсарам на Эстонскім радыё.

Старшыня Саюза кампазітараў СССР Ціхан Хрэннікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненне серыялізму ў творы «Некралог» (1960) і «пападанне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не перашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам кампазітараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 годзе творца замест складання ўласных кампазіцый вывучаў сярэдневяковую і рэнесансную музыку. Прыблізна ў той самы час ён перайшоў з лютэранства ў праваслаўеPeter Quinn. Arvo Pärt , classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine.

У 1980 годзе, пасля працяглай барацьбы з наменклатурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Спачатку пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 годзе пераехаў у Берлін. На пераломе XX—XXI стагоддзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве паміж ТалінамNew York City Ballet program notes in Playbill, January 2008. і Берлінам. Вольна гаворыць па-нямецку і мае нямецкае грамадзянстваP. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75..

Удзел у фільмах

Ігравое кіно «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1975) — тапёр у рэстаране

Зноскі

Літаратура Hillier, Paul. (1997). Arvo Pärt. Oxford : Oxford University Press. 10-ISBN 0-19-816616-8; 13-ISBN 978-0-19-816616-0 (paper)

Спасылкі

Біяграфія і творы Арва Пярта Дыскаграфія Арва Пярта Цэнтр Арва Пярта

Катэгорыя:Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Эстоніі Катэгорыя:Кампазітары-мінімалісты Катэгорыя:Выканаўцы ECM Records