Жуа́н Філі́пі Іры́я Са́нтуш Маты́нью або Жуан Маўтынью (; нар. , Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брага» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

«Спортынг» Да 13 гадоў Жуан выступаў у клубе свайго роднага горада «Партыманенсі», затым змяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».

Ва ўзросце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсезонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасля пачатку сезона ён зноў вярнуўся ў моладзевую каманду і дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 года ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы і не баяўся браць на сябе ініцыятыву.

У наступным сезоне Матынью трывала замацаваўся ў асноўным складзе і стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Яго добрая гульня дапамагла клубу заняць другое месца.

У сезоне 2006/07 пасля сыходу з клуба Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам, на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сезоне Матынью стаў капітанам пасля сыходу з клуба Куштодыу і Рыкарду Перэйра.

«Порту» 5 ліпеня 2010 года Матынью перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 годаО переходе Моутинью из «Спортинга» в «Порту» объявлено официально . championat.ru.

«Манака» 24 мая 2013 года, было абвешчана, што Матынью далучыцца да складу французскага клуба «Манака» разам з таварышам па камандзе Хамесам Радрыгесам. Агульная сума за двух ігракоў склала як мяркуецца каля 70 млн еўра, з іх 25 млн — за МатыньюMonaco pay €70 million for Porto pair. Goal.com..

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы кантракт на два гады«Вулверхэмптон» подтвердил переход Моутинью. by.tribuna.com.. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента ў чэрвені 2023 года.

«Брага» У жніўні 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Брагай».

Міжнародная кар’ера У зборнай Партугаліі Матынью дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў 17 жніўня 2005 года ў гульні супраць зборнай Егіпта.

Дасягненні

Клубныя «Спортынг» Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2007, 2008 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2007, 2008

«Порту» Чэмпіён Партугаліі (3): 2011, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2010, 2011 Уладальнік Кубка УЕФА: 2011

«Манака» Чэмпіён Францыі: 2017

Міжнародныя Партугалія Чэмпіён Еўропы: 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг B Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Брага Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе