Лішкаўская сядзіба — сядзібна-паркавы ансамбль дэ Вірыёнаў у в. Лішкі Бераставіцкага раёна, помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1893 годзе (паводле іншых звестак, у 1875 ці ў 1883).
Гісторыя
Маёнтак Лішкі быў куплены вядомым медыкам французскага паходжання Карлам Вірыёнам (1749—1815) у Т. Нарбута ці, паводле іншых звестак, у Т. Юндзіла (магчыма, )Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 11 с. 505—510.
Нашчадкі Карла перарабілі прозвішча на французскі манер — «дэ Вірыён». Пасля Карла ў 1817 годзе маёнтак атрымаў у спадчыну яго сын Ян Тадэвуш Вірыён (1795—1873)Jan Tadeusz de Virion . Наступным спадчыннікам стаў старэйшы сын Яна Станіслаў дэ Вірыён (1832—1909)Stanisław Karol de Virion . Станіслаў меў прыродазнаўчую адукацыю і сабраў у Лішках вялікую калекцыю мясцовых і замежных насякомых, якая была страчана ў час Першай сусветнай вайны, падчас навуковай працы Станіслаў ліставаўся з нямецкімі вучонымі.
Пасля смерці Станіслава ў 1909 годзе маёнтак перайшоў сыну яго малодшага брата УладзіміраWłodzimierz Władysław de Virion — Адаму дэ Вірыёну (1870—1945)Adam Wojciech de Virion . Адам меў інжынерную адукацыю, працаваў на розных будаўнічых аб'ектах, але стала жыў у Лішках да 1915 года, пасля чаго пераехаў у маёнтак Глінка ў Пінскім павеце, атрыманым у спадчыну ад маці. З 1919 года пераехаў у Варшаву. У 1923 годзе Адам адпісаў Лішкі свайму наймалодшаму сыну Юрыю дэ Вірыёну (1901—1941)Jerzy de Virion , ад якога яны перайшлі да яго старэйшага сына (1924-2013) — апошняга ўласніка сядзібы.
Архітэктура Асабняк складаецца з дзвюх частак: старога аднапавярховага будынка з ганкам у стылі шляхецкіх сядзіб і дабудаванага да яго ў 1848 годзе двухпавярховага будынка з чатырохпавярховай вежай у стылі італьянскай вілы.
Акрамя сядзібнага дома захаваліся гаспадарчыя пабудовы канца XIX стагодддзя.
Парк Пры сядзібе меўся невялікі парк плошчай усяго 1 га, заложаны ў 1883 годзе, маляўнічасці якому дадавалі два рыбныя ставы.
Паводле інвентарызацыі 1980 года, у парку расло 40 відаў і форм драўнінных раслін. Сярод іх многа рэдкіх і ўнікальных: , , , , , , , , , . Экзоты былі высаджаны па кругу, які з’яўляўся асноўным элементам кампазіцыі паркаА. Т. Федорук у кнізе «Садово-парковое искусство Белоруссии» 1989 г..
Спасылкі
Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Лішкі