thumb | Рака Дняпро на мяжы Гомельскай вобласці Беларусі і Чарнігаўскай вобласці Украіны, якія мяжуюць з Бранскай вобласцю Расіі. Еўрарэгіён «Дняпро» — прыгранічная супольнасць, створаная ў 2003 годзе на тэрыторыі абласцей трох дзяржаў: Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Гомельскай вобласці Беларусі і Чарнігаўскай вобласці Украіны. «Дняпро» стаў першым еўрарэгіёнам на постсавецкай прасторы, створаным без удзелу краін-членаў і кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі СаюзЕўрарэгіён «Дняпро». .

Асноўныя звесткі У Статуце еўрарэгіёну «Дняпро» галоўнай яго мэтай называецца садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю, навуковаму і культурнаму супрацоўніцтву прыгранічных тэрыторыйСтатут прыгранічнай супольнасці «Еўрарэгіён „Дняпро“»..

Структура еўрарэгіёну ўключае ў сябе: Савет Прыгранічнай супольнасці; Прэзідыум Супольнасці; Сакратарыят Супольнасці; каардынацыйныя бюро Сакратарыята ў Бранску, Гомелі і Чарнігаве; рэвізійную камісію; рабочыя групы.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці еўрарэгіёну можна назваць: эканоміку і занятасць, транспарт і сувязь, культуру і адукацыю, турызм, ахову здароўя, сацыяльную сферу, інфраструктуру і абарону навакольнага асяроддзя.

У галіне экалогіі прыярытэтнымі з'яўляюцца пытанні, звязаныя з наступствамі Чарнобыльскай аварыі, а таксама праблемы басейнаў рэк Дзясны і Дняпра.

Выданні Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2011 году: междунар. научный ежегодник / Черниговский нац. педагогический ун-т им. Т. Г. Шевченко. — Чернигов: Десна. Полиграф, 2012. — 168 с. ISBN 978-966-264-619-1. Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2012 году: междунар. сб. науч. ст. / междунар. редкол.: О. М. Демиденко (отв. ред.), Н. Н. Кривальцевич (зам. отв. ред.), О. М. Макушников (науч. ред.), Ю. В. Панков (отв. секр.) [и др.]; Гом. обл. исполн. ком., Ин-т истории НАН Б, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. — 201 с. ISBN 978-985-439-791-7. Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2013 году: научный ежегодник / Брянский гос. ун-т им. академика И. Г. Петровского. — Брянск, 2014. — 292 с.Краўцоў, А. Даследчыкі з трох краін выпусцілі сумесны археалагічны зборнік // Гомель гражданский. — 2014. — 12 снежня.

Спасылкі Еўрарэгіён «Дняпро» аб'яднае вобласці трох краін СНД У Чарнігаве адбылася Міжнародная канферэнцыя «Еўрарэгіён „Дняпро“» Дэпартамент эканамічнага развіцця Бранскай вобласці Эканамічны партал Чарнігаўскай вобласці

Катэгорыя:Гомельская вобласць Катэгорыя:Бранская вобласць Катэгорыя:Чарнігаўская вобласць Дняпро