Брадо́к (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вяснянка. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.

Гісторыя Паселішча вядома з другой паловы XVI стагоддзя як вёска маёнтка Гарадок уласнасці Гарнастаяў, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пазней уласнасць Тышкевічаў.

У 1782 годзе вёска на 22 двары, з якіх 3 пустыя, сярод жыхароў 2 баярыны і каваль.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета.

У 1888 годзе адкрыта школа гарматы, у якой на 1890 год вучылася 7 хлопчыкаў. Вяскоўцы займаліся вытворчасцю гонты і пілаваннем дошак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе акупацыі было спалена 6 двароў, забіта 18 жыхароў.

Насельніцтва 1800 год — 24 двары, 143 жыхары 1846 год — 18 двароў, 136 жыхароў 1897 год — 51 двор, 303 жыхары 1908 год — 46 двароў, 250 жыхароў 1917 год — 57 двароў, 293 жыхары, усе беларусы 1926 год — 69 двароў, 349 жыхароў 1999 год — 286 жыхароў 2009 год — 250 жыхароў 2019 год — 252 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі