Гарады́ Белару́сі — катэгорыя найбольш развітых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.
Гарады ў БССР
Падзел гарадоў на гарады абласнога падпарадкавання і гарады раённага падпарадкавання быў устаноўлены ў 1938 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». У ім жа быў складзены новы спіс з 11 гарадоў абласнога і 24 гарадоў раённага падпарадкавання:
№ГорадВобласцьКатэгорыя№ГорадВобласцьКатэгорыя1БабруйскМагілёўскаяАбласнога падпарадкавання19ДуброўнаВіцебскаяРаённага падпарадкавання2БарысаўМінскаяАбласнога падпарадкавання20ЖлобінГомельскаяРаённага падпарадкавання3ВіцебскВіцебскаяАбласнога падпарадкавання21КалінкавічыПалескаяРаённага падпарадкавання4ГомельГомельскаяАбласнога падпарадкавання22КлімавічыМагілёўскаяРаённага падпарадкавання5МінскМінскаяАбласнога падпарадкавання23КасцюковічыМагілёўскаяРаённага падпарадкавання6МагілёўМагілёўскаяАбласнога падпарадкавання24КрычаўМагілёўскаяРаённага падпарадкавання7МазырПалескаяАбласнога падпарадкавання25ЛепельВіцебскаяРаённага падпарадкавання8ОршаВіцебскаяАбласнога падпарадкавання26МсціслаўМагілёўскаяРаённага падпарадкавання9ПолацкВіцебскаяАбласнога падпарадкавання27АсіповічыМагілёўскаяРаённага падпарадкавання10РэчыцаГомельскаяАбласнога падпарадкавання28ПетрыкаўПалескаяРаённага падпарадкавання11СлуцкМінскаяАбласнога падпарадкавання29РагачоўГомельскаяРаённага падпарадкавання12БыхаўМагілёўскаяРаённага падпарадкавання30СянноВіцебскаяРаённага падпарадкавання13ВеткаГомельскаяРаённага падпарадкавання31Старыя ДарогіМінскаяРаённага падпарадкавання14ГоркіМагілёўскаяРаённага падпарадкавання32ЧавусыМагілёўскаяРаённага падпарадкавання15ГарадокВіцебскаяРаённага падпарадкавання33ЧэрвеньМінскаяРаённага падпарадкавання16ДзяржынскМінскаяРаённага падпарадкавання34ЧэрыкаўМагілёўскаяРаённага падпарадкавання17ДобрушГомельскаяРаённага падпарадкавання35ШклоўМагілёўскаяРаённага падпарадкавання18ДрысаВіцебскаяРаённага падпарадкавання
1939 — у выніку падзелу Міжваеннай Польшчы паміж Трэцім Рэйхам і СССР, тэрыторыі ўсходняй часткі Польшчы, у якіх пражывалі пераважна беларусы (таксама вядомая як Заходняя Беларусь), адышлі да Савецкага Саюза. У БССР былі ўтвораны 5 новых абласцей: Баранавіцкая з цэнтрам у горадзе Баранавічы, Беластоцкая з цэнтрам у горадзе Беластоку, Брэсцкая з цэнтрам у горадзе Брэсце, Вілейская з цэнтрам у Вілейцы, а таксама Пінская з цэнтрам у горадзе Пінску. Вільня ж і прылеглыя тэрыторыі, якія таксама адышлі Савецкаму Саюзу, былі аддадзены Літве ў выніку савецка-літоўскага дагавора ад 10 кастрычніка 1939 года аб узаемадапамозе яшчэ да афіцыйнага ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР.
1940 — стары падзел абласцей, утвораных на тэрыторыі Заходняй Беларусі, на паветы быў скасаваны і ўстаноўлены падзел на больш дробныя раёны. Найбольш буйныя заходнебеларускія паселішчы афіцыйна атрымалі статусы гарадоў:
Баранавіцкая вобласць: Баранавічы, Ліда (абласнога падпарадкавання); Валожын, Клецк, Ляхавічы, Навагрудак, Нясвіж, Слонім, Стоўбцы (раённага падпарадкавання) Беластоцкая вобласць: Беласток, Гродна, Ломжа (абласнога падпарадкавання); Аўгустаў, Бельск, Ваўкавыск, Граева, Замбраў, Кольна, Крынкі, Лапы, Саколка, Свіслач, Цехановец (раённага падпарадкавання) Брэсцкая вобласць: Брэст (абласнога падпарадкавання); Бяроза, Высокае, Гайнаўка, Кобрын, Косава, Пружаны, Сямятычы (раённага падпарадкавання) Вілейская вобласць: Вілейка (абласнога падпарадкавання); Ашмяны, Глыбокае, Дзісна, Докшыцы, Маладзечна, Паставы, Свянцяны, Смаргонь (раённага падпарадкавання) Пінская вобласць: Пінск (абласнога падпарадкавання); Давыд-Гарадок, Лунінец, Столін (раённага падпарадкавання)
3 жніўня Літва стала часткай СССР, частка тэрыторый БССР (Свянцянскі раён з цэнтрам у Свянцянах, частка тэрыторый некаторых іншых раёнаў Вілейскай і Беластоцкай абласцей) была аддадзена Літве.
1944 — Маладзечна аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання і стаў новым цэнтрам Вілейскай вобласці, якая была перайменавана ў Маладзечанскую. Таксама ў гэты год былі створаныя новыя Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці.
1945 — пасёлак Прапойск ператвораны ў горад Слаўгарад; у выніку савецка-польскага дагавора ад 16 жніўня Беласток і прылеглыя тэрыторыі (з гарадамі Аўгустаў, Бельск, Граева, Замбраў, Кольна, Лапы, Ломжа, Саколка, Цеханавец, Гайнаўка, Сямятычы) адышлі зноў да Польшчы. Беларуска-польская мяжа стала праходзіць амаль па лініі Керзона, устаноўленай яшчэ ў 1919 годзе.
1946 — Мінск аднесены да катэгорыі гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання.
1955 — Талачын, Масты і Мар’іна Горка ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1961 — гарадскі пасёлак Шацілкі быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання і перайменаваны ў Светлагорск.
1962 — Шчучын аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1963 — Кобрын, Лунінец, Лепель, Добруш, Жлобін, Калінкавічы, Светлагорск, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Крычаў, Асіповічы, Жодзіна, Салігорск і Наваполацк ператвораныя ў гарады абласнога падпарадкавання.
1966 — Івацэвічы і Чашнікі аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1967 — Драгічын і Хойнікі ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1968 — Беразіно, Любань і Смалявічы ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1970 — Новалукомль, Белаазёрск, Жабінка і Маларыта ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1971 — Іванава, Ельск, Нароўля, Чачэрск, Жыткавічы, Васілевічы і Буда-Кашалёва ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1972 — Барань і Мёры ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1973 — Ганцавічы ператвораны ў горад раённага падпарадкавання.
1974 — Рагачоў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання; пасёлак Скідзель атрымаў статус горада.
1982 — Горкі і Дзяржынск аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання.
1983 — Камянец аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1984 — Капыль аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1985 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1987 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання.
1990 — Дзятлава і Бярозаўка аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1991 — Крупкі аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
Гарады ў Рэспубліцы Беларусь
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі:
горад Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай; гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Паколькі катэгорыя гарадоў раённага падпарадкавання — катэгорыя самых маленькіх гарадоў, то парогавая колькасць насельніцтва для горада ў Рэспубліцы Беларусь — 6 тысяч чалавек. Але некаторыя гарады (Тураў, Высокае, Васілевічы, Дзісна, Косава) не адпавядаюць гэтаму крытэрыю.
Гарады могуць быць як тэрытарыяльнымі, так і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Калі горад з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то ў ім ствараюцца свае органы мясцовага кіравання (мясцовыя выканаўчыя камітэты) і самакіравання (мясцовыя Саветы дэпутатаў). Мінск і гарады абласнога падпарадкавання з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт належыць узроўню абласных выканаўчых камітэтаў, а выканаўчыя камітэты гарадоў абласнога падпарадкавання — базаваму (нароўні з выканаўчымі камітэтамі раёнаў). Гарады раённага падпарадкавання могуць быць як адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі, так і тэрытарыяльнымі адзінкамі. Калі горад раённага падпарадкавання з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то яго выканаўчы камітэт належыць першаснаму ўзроўню (нароўні з сельскімі і пасялковымі выканаўчымі камітэтамі).
Узроўні гарадскіх Саветаў дэпутатаў (першасны, базавы, абласны) тыя ж, толькі Мінскі гарадскі Савет валодае правамі не толькі абласнога, але і базавага Савета.
Некаторыя, асабліва вялікія гарады (Мінск, астатнія 5 абласных цэнтраў, а таксама Бабруйск), дзеляцца на гарадскія раёны (артыкул 3 Закона № 154-З). У іх ствараюцца мясцовыя адміністрацыі, якія з’яўляюцца органамі мясцовага кіравання (артыкул 11 Закона № 617-XII). Мясцовыя адміністрацыі падкантрольныя ў сваёй дзейнасці гарадскім выканаўчым камітэтам і гарадскім Саветам дэпутатаў.
На 1 студзеня 1992 года ў Рэспубліцы Беларусь налічваліся 102 гарады, з якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання (Мінск), 36 гарадоў абласнога падпарадкавання і астатнія раённага. Але пачынаючы з 1995 года ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі пачалі адбывацца істотныя змены: з мэтай больш эфектыўнага дзяржаўнага кіравання тэрыторыямі былі аб’яднаны выканкамы многіх гарадоў раённага падпарадкавання, якія з’яўляліся раённымі цэнтрамі, і аднайменных раёнаў. Таксама гэта закранула і гарады абласнога падпарадкавання.
Перайшло з абласнога ў раённае падпарадкаванне 26 гарадоў:
1997 — Дзяржынск, Добруш, Крычаў, Лунінец, Навагрудак 1998 — Вілейка, Ваўкавыск, Горкі, Калінкавічы, Асіповічы, Рагачоў 2002 — Жлобін, Кобрын, Рэчыца, Светлагорск, Слонім 2004 — Ліда 2005 — Лепель, Слуцк, Маладзечна 2006 — Барысаў, Салігорск, Заслаўе 2007 — Мазыр 2013 — Орша, Полацк
У гэты ж час 13 пасёлкаў гарадскога тыпу атрымалі статус гарадоў:
1998 — Лагойск, Мядзел 1999 — Узда, Фаніпаль 2000 — Іўе, Свіслач, Клічаў 2001 — Кіраўск 2004 — Тураў 2005 — Мікашэвічы 2012 — Астравец 2017 — Бялынічы, Круглае
На цяперашні час у Беларусі 115 населеных пунктаў маюць статус гарадоў, з іх:
11 гарадоў рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання; 104 гарады раённага падпарадкавання.
Карта размяшчэння гарадоў Беларусі Гарады з насельніцтвам: — 1 000 000 і больш— ад 20 000 да 49 999— ад 500 000 да 999 999— ад 10 000 да 19 999— ад 200 000 да 499 999— ад 5 000 да 9 999— ад 100 000 да 199 999— ад 2 000 да 4 999— ад 50 000 да 99 999— 1 999 і менш
Колькасць гарадоў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Беларусі налічвалася 112 гарадоў, сярод якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 12 — абласнога і 99 — раённага, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах1 000 000 і больш0,89 %27,38 %ад 200 000 да 499 9995,36 %30,43 %ад 100 000 да 199 9995,36 %11,54 %ад 50 000 да 99 9998,93 %11,29 %ад 20 000 да 49 99913,39 %7,05 %ад 10 000 да 19 99939,29 %9,01 %ад 5 000 да 9 99923,21 %3,14 %ад 2 000 да 4 9992,68 %0,13 %1 999 і менш0,89 %0,03 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 было ўжо 113 гарадоў, у тым ліку 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 10 — абласнога і 102 — раённага.
З 18 студзеня 2017 года маюць статус гарадоў раённага падпарадкавання таксама Бялынічы і Круглае.
Спіс гарадоў Беларусі Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.