Хо́чын (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска Хочын, або Хочына адносілася да маёнтка Волма, уласнасць Смілавіцкага кляштара місіянераў, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 332..

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года засценак, паводле перапісу 1908 года вёска.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «Новы Хочын».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1944 года ў выніку карнай аперацыі нямецкіх войскаў вёска была спалена, забітых не было. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1800 год — 3 двары, 19 жыхароў 1897 год — 9 двароў, 65 жыхароў 1908 год — 15 двароў, 83 жыхары 1917 год — 11 двароў, 84 жыхары, усе палякі 1960 год — 87 жыхароў 2002 год — 12 двароў, 17 жыхароў 2009 год — 10 жыхароў 2019 год — 8 жыхароў

Вядомыя асобы Віктар Васілевіч Шчэрба (1946—2023) — навуковец-мікрабіёлаг, кандыдат біялагічных навук (1983).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі