Кру́пка (таксама сустракаецца Кру́пкі; ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 49 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Гісторыя У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць місіі езуітаў з цэнтрам у Блоні.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Крупцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1870 годзе вёска Крупец у Навасёлкаўскай воласці. Уласнасць Русецкіх.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1870 год — 52 жыхары мужчынскага полу 1897 год — 27 двароў, 184 жыхары 1907 год — 22 двары, 257 жыхароў 1917 год — 37 двароў, 212 жыхароў 2002 год — 33 двары, 79 жыхароў 2007 год — 33 гаспадаркі, 79 жыхароў 2010 год — 19 гаспадарак, 43 жыхары 2019 год — 35 жыхароў

Вядомыя асобы Сцяпан Іванавіч Журык (1898—1938) — дзеяч беларускага маладзёжнага руху, вучоны-аграном, публіцыст. Уладзімір Сцяпанавіч Зубоўскі (нар. 1935) — навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук

Крыніцы

Літаратура

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Катэгорыя:Блонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна