Лю́бін (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 45,5 км ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Гісторыя У першай палове XIX ст. маёнтак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Фларыяна Пялікшы, пасля паводле вена ўласнасць перайшла да ГрэгаровічаўJelski A. S. 414. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. У 1903 годзе ўласнасць дваранкі Вікторыі Карнілеўны Грэгаровіч. У 1913 годзе ўласнасць Ігнацыя Бароўскага, было 1312 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная, на базе маёнтка быў створаны саўгас «Любін», у 1924 годзе меў 372 дзесяціны зямлі. Паводле перапісу 1926 года пасёлак. У 1933 годзе працавалі шорная, сталярная майстэрня, цыркулярка і кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1897 год — 38 жыхароў 1917 год — 1 двор, 166 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары 1960 год — 137 жыхароў 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў 2010 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў 2019 год — 0 жыхароў

Вядомыя асобы Анатоль Сцяпанавіч Крэмень (1929—?) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы

Крыніцы

Літаратура

Jelski A.

Спасылкі

Катэгорыя:Блонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна