Ско́браўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 9 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 42 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Гомель.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ў Менскі павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1774 годзе Скобраўка ўпамінаецца як слабодка (Слабодка Скобраўка). Ва ўласнасці езуіцкай місіі з цэнтрам у Блоні, пазней ва ўласнасці Путкамераў, да 1863 года адносіцца да маёнтка Ружанполь.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ва ўладанні Русецкіх, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ёсць капліца, карчма. У сярэдзіне XIX ст. у Блонскай воласці.

Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці. У спісе землеўладальнікаў 1888 года ў вёсцы Скобраўка запісаны праваслаўны мешчанін Антон Вікенцеў Зубко, было 18 дзесяцін зямлі. У 1893 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы, у тым жа годзе для яе ўзведзены драўляны будынак.

Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках. У 1902 годзе пабудавана царква.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені (2 настаўнікі, 70 вучняў). У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя М. І. Калініна, былі кузня, стальмашня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. З 27 траўня 1944 года ў Скорбраўцы дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер для дзяцей-донараў «Дзіцячае сяло Скобраўка» (у ім утрымлівалася каля 1500 дзяцей з Палескай вобласці).

Насельніцтва 1774 год — 82 жыхары 1800 год — 20 двароў, 187 жыхароў 1858 год — 124 жыхары 1870 год — 132 жыхары мужчынскага полу 1897 год — 84 двары, 488 жыхароў 1917 год — 91 двор, 548 жыхароў 1960 год — 359 жыхароў 2002 год — 72 двары, 163 жыхары 2010 год — 68 гаспадарак, 141 жыхар 2019 год — 93 жыхары

Страчаная спадчына Царква імя Святога Апостала Евангеліста Іаана Багаслова (1789, разбурана ў 1932) Капліца (упамінаецца ў 1887)

Вядомыя асобы Эдуард Міхайлавіч Шпілеўскі (нар. 1939) — навуковец-фізік, матэрыялазнавец, педагог, адзін з піянераў фулерэнавага матэрыялазнаўства Віталь Віктаравіч Прышчэпчык (1927—1983) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч (1924—?) — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

Крыніцы

Літаратура

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Катэгорыя:Блонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна