Я́сная Паля́на (, ; да 1920-х — фальварак Сушчынскі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя фальварак Сушчын, альбо Сушчынскі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, супольная ўласнасць Даванцоў, Календаў і Марсанціх. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе землеўладальнікам у фальварку быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Феліксавіч Даванец (300 дзесяцін зямлі).
Паводле перапісу 1897 года фіксуецца таксама альтэрнатыўная назва Ясная Паляна. Паводле перапісу 1916 года маёнтак Сушчынава (Ясная Паляна).
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя». У траўні 1944 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 11 чалавек. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».
Насельніцтва 1897 год — 20 жыхароў 1916 год — 1 двор, 12 жыхароў, усе беларусы 1940 год — 11 двароў, 33 жыхары 1960 год — 60 жыхароў 2002 год — 1 двор, 2 жыхары 2009 год — 1 жыхар 2019 год — 3 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі