Слабо́дка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 73,5 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Гісторыя У XVIII стагоддзі паселішча ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Арэшкавічы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Блужскай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені (у 1922 годзе было 62 вучні).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 1800 год — 9 двароў, 72 жыхары 1858 год — 62 жыхары 1897 год — 51 двор, 312 жыхароў; сядзіба, 4 двары, 30 жыхароў 1907 год — 32 двары, 148 жыхароў 1917 год — вёска, 45 двароў, 261 жыхар; засценак, 5 двароў, 24 жыхары 1960 год — 237 жыхароў 2002 год — 53 гаспадаркі, 99 жыхароў 2007 год — 83 жыхары 2010 год — 39 гаспадарак, 69 жыхароў 2012 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў 2019 год — 57 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна