Амшэ́на — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на паўднёвы захад ад горада Гарадок, каля вёскі Малыя Стайкі, у басейне ракі Храпаўлянка.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,43 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,97 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад сельгасугоддзямі. На захадзе і ўсходзе ўпадаюць 3 ручаі.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна