Дзе́дава — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 41 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 0,4 км на ўсход ад вёскі Задрачча, у басейне ракі Ловаць.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,26 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.

Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, пад лугам, з паўночнага боку — хмызняк. На поўначы праз канал злучана з сеткай меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна