Валянці́н Васі́льевіч Гера́сімаў (, г. Варонеж, Расія — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, 1-ы міністр паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1992—1997), кандыдат тэхнічных навук (1993).

Біяграфія У 1991-1992 — начальнік Беларускага тэрытарыяльнага энергетычнага аб’яднання.

16 студзеня 1992 года быў прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 г № 1424-XII «Аб прызначэнні Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь» 14 сакавіка 1994 Міністэрства было скасаванаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 «Аб удасканаленні структуры органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь і скарачэнні расходаў на іх утрыманне» і на яго базе было ўтворана Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

3 снежня 1994 года быў зацверджаны на пасадзе Міністра паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 1994 г № 241 «Аб прызначэнні В. В. Герасімава Міністрам паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь»

11 чэрвеня 1997 года быў вызвалены ад пасады МіністраУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 г. № 329 «Аб вызваленні В. В. Герасімава ад пасады Міністра паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь» і прызначаны выконваючым абавязкі прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна[ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 1997 г. № 705 «Аб прызначэнні В.В.Герасімава выконваючым абавязкі прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна»], а 20 снежня 1997 года быў зацверджаны на гэтай пасадзе.Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 1997 г. № 1690 «Аб прызначэнні В. В. Герасімава прэзідэнтам Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна»

4 мая 2000 года выйшаў на пенсію.Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2000 г. № 628 «Аб вызваленні В. В. Герасімава ад пасады прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна»

У якасці эксперта ўдзельнічаў у рабоце секцыі экспертнага савета па энергетыцы і энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Склад экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм

Заслужаны энергетык БССР.

Спасылкі Выява на сайце ДВА Белэнерга

Катэгорыя:Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь