Вялі́кая Ка́менка (, ) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак Каменка ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніку Гарады і вёскі Беларусі паселішча памылкова атаясамліваюць з хутарам і ўрочышчам Казакоў Вугал, якія месціліся ў іншым месцы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 22 студзеня 1944 года нямецкія войскі цалкам спалілі вёску, забілі 22 жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва 1939 год — 17 двароў, 121 жыхар 1970 год — 59 жыхароў 1999 год — 12 жыхароў 2009 год — 9 жыхароў 2019 год — 9 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі