Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Востраў Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры неарускага стылю.
Гісторыя Пабудавана ў 1910 г. з дрэва на месцы храма 18 ст., фундаванага ўладальнікамі маёнтка Баканоўскімі. У 1773 г. адзначалася ў трухлявым стане.
Архітэктура
Вырашаны прасторава-развітой і сілуэтна-стракатай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць вертыкальна вытанчаная двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, самкнуты купал васьміграннага светлавога барабана малітоўнай залы, вальмавы дах апсіды, паўвальмавыя дахі трох уваходных рундукоў завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі і макаўкамі. На фоне чырвоных фасадаў вылучаюцца пабеленыя разныя ліштвы прамавугольных аконны праёмаў, вуглавыя лапаткі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Востраў (Ляхавіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1910 год у Беларусі