Крэ́мэнэць (), або Крэменец — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Крэмэнэцкага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Насельніцтва 20,7 тыс. чал. (2021). Знаходзіцца за 60 км ад Цярнопаля.
Гісторыя Упершыню Крэменец згаданы пад 1226 годам у Іпацьеўскім летапісе, як горад Галіцка-Валынскага княства. У 1241 і 1254 гг. вытрымаў аблогу татараў.
З 1340 года ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XIV ст. пабудаваны Крамянецкі замак. У 1438 годзе атрымаў Магдэбургскае права. У XV — 1-я пал. XVII ст. горад з’яўляўся значным рамесна-гандлёвым цэнтрам Валыні. У 1497 і 1500 гг. крымскія татары зруйнавалі Крэменец. У першай палове XVI ст. мелася 18 прыпісаных да Крамянецкага замка сёлаў і хутароў; у горадзе збудавалі касцёл. З 1536 года ў валоданні Боны Сфорца. Станам на 1563 год у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль. З 1565/66 года цэнтр Крамянецкага павета Валынскага ваяводства.
У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1572 годзе ў горадзе адбываліся 2 кірмашы на год, тут размяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі. Станам на 1629 год у Крэменцы было 1224 будынкі. У 1635 годзе ў горадзе працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесніка. У XVII—XVIII стагоддзях Крэменец з’яўляўся найбуйнейшым на Валыні цэнтрам вытворчасці сукна. У 1648 годзе казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак. У 1701 годзе крамянецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у горада езуітаў, якія адкрылі тут калегіум (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 года, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 года).
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1772 годзе ўскладзе Расійскай імперыі. З 1796 года цэнтр павета Валынскай губерні. У 1805 годзе ў Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.
З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. З 1939 года ў складзе УССР. З 22 ліпеня 1941 па знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
1629 — 6,7 тыс. чал. 1860 — 12 617 чал. (6450 мужчын і 6167 жанчын).Krzemieniec // S. 776 1972 — 20,3 тыс. чал.Кременец // 1991 — 24,5 тыс. чал.Кременец // 2009 — 23,9 тыс. чал.
Эканоміка Працуюць цукровы, тытунёва-ферментацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.
Славутасці
Дзейнічае Крэмэнэцкі краязнаўчы музей.
Дом сям’і Юльюша Славацкага (XVIII ст.) Замак на гары Бона (XIII ст.) Жылы будынак «Блізняты» (XVII—XVIII стагоддзі) Касцёл (1636, цяпер царква Св. Мікалая УПЦ МП) і кляштар францысканцаў (XVII ст.) Касцёл Св. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі (1731—1746, цяпер царква Праабражэння Гасподняга УПЦ КП) і калегіум езуітаў (XVIII ст.) Касцёл Св. Станіслава Манастыр Яўлення Гасподняга (1633) Палац Дамброўскіх (XVIII ст.) Царква і кляштар базыльянаў (1630)
Галерэя
Гарады-пабрацімы Свянтнікі-Гурны, Польшча Канстанцін-Язёрна, Польшча
Вядомыя асобы Валянціна Адамовіч (нар. 1930) — украінскі літаратар, педагог, краязнавец. Марк Кац (1914—1984) — польскі і амерыканскі матэматык яўрэйскага паходжання. Таццяна Віталеўна Мікаелян (нар. 1948) — беларускі архітэктар. Юрый Пакальчук (1941—2008) — украінскі пісьменнік і мовазнавец. Юльюш Славацкі (1809—1849) — польскі паэт і драматург. Айзек Стэрн (1920—2001) — амерыканскі музыкант.
Крыніцы
Літаратура
Krzemieniec // S. 776—780
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Цярнопальскай вобласці