Нікелі́н — мінерал класа арсенідаў, арсенід нікелю, NiAs. У складзе нікеліну 43,92 % нікелю і 56,08 % мыш'яку.
Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Колер крышталёў светлы медна-чырвоны з металічным бляскам. Непразрысты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,6—7,8 г/см³. Валодае добрай электраправоднасцю. Раствараецца ў азотнай кіслаце.
Вялікія скопішчы нікеліну выкарыстоўваюцца ў якасці нікелевай руды.
Літаратура
Спасылкі Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991. Інфармацыя на сайце Кристаллов.net Інфармацыя на сайце Каталог Минералов. Ru
Катэгорыя:Мінералы нікелю Катэгорыя:Мінералы мыш’яку