20th Century Boys (, ) — манга, створаная японскім мастаком-мангакам Наокі Урасава.
Аўтар Наокі Урасава (яп. 浦沢 直樹 Урасава Наокі) — вядомы мангака, які працуе ў галіне сэйнэн-мангі. Сярод найболей папулярных прац можна назваць 20th Century Boys, Master Keaton і Monster.
Наокі Урасава нарадзіўся 2 студзеня 1960 года ў Токіа, скончыў універсітэт Мэйсэй па спецыяльнасці эканоміка. Мангай зацікавіўся яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1981 годзе з мангай Return, якая атрымала прэмію выдавецтва «Shogakukan» у 1990 годзе. Ён двойчы атрымліваў прэмію выдавецтва “Shogakukan”, двойчы – прыз Тэдзукі Асаму за дасягненні ў галіне культуры і адзін раз прэмію мангі выдавецтва “Kodansha”.
Чатыры яго працы былі экранізаваны ў выглядзе анімэ: Yawara!, Master Keaton, Monster і Pluto.
Гісторыя стварэння Спачатку выдавалася асобнымі серыямі ў мангавым часопісе для дарослых Big Comic Spirits выдавецтва Shogakukan у 1999-2006 гадах, было выдана 249 эпізодаў, сабраных у 22 тамы танкабонаў. Працяг з 16 эпізодаў пад назвай "21st Century Boys" () выдаваўся ў тым самым часопісе ў 2006-2007 гадах і быў сабраны ў два тамы танкабонаў. Распавядае гісторыю Кендзі Энда і яго сяброў, якія заўважаюць, што культ-правадыр, вядомы толькі як "Сябар", намагаецца знішчыць свет, і што сімвал яго культу моцна нагадвае сімвал, распрацаваны ў іх дзіцячыя гады. Серыя мае шмат спасылак на некалькі мангаў і анімэ 1960-х–1970-х гадоў, а таксама на класічную рок-музыку, яе назва ўзятая з песні T. Rex "20th Century Boy".
Трылогія кінаадаптацый з жывымі акцёрамі, рэжысёрам якіх быў Юкіхіка Цудумі, была выпушчана ў 2008 і 2009 гадах. Манга была ліцэнзавана і выдадзена англіскай мовай кампаніяй Viz Media, а таксама распаўсюджвалася ў Аўстраліі і Новай Зеландыі кампаніяй Madman Entertainment. Фільмы таксама былі ліцэнзаваны Viz у Паўночнай Амерыцы і 4Digital Media у Вялікабрытаніі.
Сюжэт Сябры-аднакласнікі ў пачатку 1970-х гадоў будуюць «сакрэтную базу» на пустцы. Яны мараць пра барацьбу са злымі сіламі і арганізацыямі, пішуць «Кнігу прароцтваў» і прыдумляюць тайны «Знак сяброўства». Дараслеючы, яны забываюць пра дзіцячыя гульні і мары. Ніхто з іх не становіцца героем. Але ў адзін дзень усё мяняецца. Паступова сябры аказваюцца зацягнутымі ў шэраг незвычайных і страшных падзей, за якімі стаіць загадкавы чалавек, які называе сябе проста Сябар і выкарыстоўвае дзіцячы Знак сяброўства. Хто ён і чаго дабіваецца?
Героі Кендзі Энда () — адзін з галоўных герояў мангі і галоўны герой першай часткі мангі. Кендзі і яго паводзіны ў дзяцінстве аказалі вялікае ўздзеянне на ўсе падзеі мангі.
Кана Энда () — пляменніца Кендзі. Яна валодае звышнатуральнымі здольнасцямі, выток якіх не зусім зразумелы. Другі Сябар казаў, што прычына яе здольнасцяў — медыцынскі прэпарат, які ён даў яе маці, Кірыка, калі тая была цяжарная. Сама Кана не лічыць свае здольнасці карыснымі. Як і яе бацька Кана геніяльны лідар. Яна ўзначальвала арганізацыю, якая імкнулася да паўстання супроць Сябра. У ёй Кана мела мянушку «Ледзяная Каралева».
Сябар (яп. ともだち, Tomodachi) — загадкавая асоба з невядомымі мэтамі. Галоўны антаганіст мангі.
Змест
Спасылкі Афіцыйны сайт фільма Сайт фільма (у Вялікабрытаніі)
Катэгорыя:Творы 2000 года Катэгорыя:Манга