Ігар Міхайлавіч Бабкоў (нар. , ) — беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003).

Біяграфія у 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» ў пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Мінску.

Бібліяграфія «Solus Rex» (1986), паэзія «Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік. «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002) «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза

Прызнанне 1993: Прэмія Гліняны Вялес за зборнік «Solus Rex»; 2005: Прэмія Залатая літара за кнігу «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[i]наў»; 2009: шорт-ліст Прэміі «Angelus» за раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»; 2011: Прэмія «Залаты апостраф»; 2014: Прэмія Гедройца за кнігу «Хвілінка: Тры гісторыі».

Спасылкі http://ihar-babkou.livejournal.com/ — блог І. Бабкова ў ЖЖ http://francisak-n.livejournal.com/ — другі блог І. Бабкова ў ЖЖ Герой вайны за празрыстасьць. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998 ISBN 985-6012-50-3 Зборнікі Герой вайны за празрыстасць і Solus Rex у бібліятэцы Фрагментаў

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая літара» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»