Рагнед Юр’евіч Малахоўскі () — беларускі паэт, перакладчык, рэдактар, фатограф.

Біяграфія Беларус. Нарадзіўся ў сям’і мастака. У 1987 годзе з бацькамі і старэйшым братам пераехаў у Беларусь. Скончыў сярэднюю школу № 2 у Нарачы.

Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ (2009) і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014).

Працаваў грузчыкам, прадаўцом-кансультантам, выхавацелем у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі. Потым быў рэдактарам аддзела публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўства рэдакцыі часопіса «Полымя». У 2011 годзе быў намеснікам галоўнага рэдактара, выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка». У 2012 годзе — адказны сакратар часопіса «Маладосць». У 2013 годзе — рэдактар аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык», адказны сакратар часопіса «Белая вежа», галоўны спецыяліст Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2014 годзе — рэдактар аддзела публіцыстыкі рэдакцыі часопіса «Полымя».

Станам на лістапад 2025 года — намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі газеты «ЛіМ». Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Бярозка». Старшыня секцыі мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Беларускага саюза журналістаў (з 2014), Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006—2009), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2009).

У 2024 годзе стварыў літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня пісьменніка» пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі для выяўлення і падтрымкі пачынаючых пісьменнікаў.

Творчасць Дэбютаваў ў газеце «Літаратура і Мастацтва» ў 2003 годзе. З таго часу рэгулярна выступае з творамі ў беларускай перыёдыцы (часопісы «Полымя», «Дзеяслоў», «Маладосць», газеты «ЛіМ», «СБ» і іншых), у калектыўных зборніках і анталогіях.

Асобныя творы Малахоўскага перакладзены на рускую, англійскую, балгарскую, башкірскую і іншыя мовы.

3 2006 года займаецца фатаграфічным мастацтвам, меў шэраг фотавыставак у Мінску, а таксама ў Лодзі, фатаграфічныя творы публікаваліся ў перыядычных выданнях.

З 2006 года стварае электронную музыку ў стылях і , у тым ліку піша рэміксы пад псеўданімам ilginiya. Асобныя творы гучалі ў эфіры FM-радыёстанцый.

Перакладчыцкая дзейнасць Як перакладчык на беларускую мову, прыняў удзел у стварэнні кніг: «Знічкай цябе я пакіну» (з азербайджанскай) / (РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»», 2014) — кніга паэзіі; «Базгулаг і поры года» (з азербайджанскай) / (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014) — казка; Лі Бо «Флейты сумныя гукі» (з кітайскай) / (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2015) — кніга паэзіі; «Далягляды, 2019» (з азербайджанскай, лакскай, удмурцкай і рускай) / («Мастацкая літаратура», 2019) — альманах; «Ляці, мая страла…» (з башкірскай) (выд. «Беларусь», 2025) — анталогія сучаснай башкірскай паэзіі.

Рэдактарская дзейнасць Пад рэдакцыяй Малахоўскага ў выдавецтве «» у серыі «Маладая паэзія Беларусі» (2012—2016) выйшлі зборнікі вершаў: Дар'я Лёсава «Туга зямная» (2012); Надзея Філон «Кроплі святла» (2012); Адам Шостак «4.33» (2012); Вольга Гронская «АдВольная міфалогія» (2013); Наста Кудасава «Рыбы» (2013); Алесь Бараноўскі «Дыяментавы німб для анёла» (2013); Марына Помаз «Сиреневое солнце» (2013); Аксана Ярашонак-Камінская «Звычайнае шчасце» (2015); Зміцер Арцюх «На скрыжаванні» (2015); Вольга Данілава «Вечная вясна» (2015); Наталля Цвірко «Крылы забытых мар» (2015); Аліна Паўлоўская «За небакраем» (2015); Вікторыя Смолка «Зоркаму сэрцу» (2015); Аксана Мітрошчанкава «И мир мне улыбнется» (2015); Валерыя Радунь «Море в конверте» (2015); Ірына Карэліна «На ощупь» (2016); Ганна Федарук «Падглядаю ваш сон» (2016); Марыя Бельская «Таямніца» (2016); Ірына Радзіхоўская «Ідолта» (2016).

Станам на 2025 год Малахоўскі — рэдактар кніжнай серыі «Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі», што выдаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выйшлі кнігі: Наталля Жылевіч «На беразе мараў» (2024); Максім Хацкевіч «Музыка хваляў і ветру» (2025); Паліна Дваранская «Ардашынская рэфлексія» (2025); «Чарнобыльскія саракавіны» (2026).

Прызнанне Дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007) «за вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі». Фіналіст міжнароднага конкурсу маладых пісьменнікаў краін СНД «Садружнасць дэбютаў» (2008). Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Паэзія» (2012) за кнігу «У дзённай мітусні». Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу імя Міколы Мятліцкага сярод маладых паэтаў (2023).

Бібліяграфія

Кнігі «Беражніца» (выд. «Мастацкая літаратура», 2005) — кніга паэзіі «У дзённай мітусні» (выд. «», 2012) — кніга паэзіі «Жыві!» (выд. «Чатыры чвэрці», 2014) — кніга паэзіі «Шлях слязы» (РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»», 2025) — кніга паэзіі «Дзе рачулка Нарачанка…» (выд. «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», 2025) — кніга паэзіі

У калектыўных зборніках «Літаратурны квартал» (РВУ «Лiтаратура i Мастацтва», 2003) «Дзень паэзіі — 2005» («Мастацкая літаратура», 2005) «Свет на дваіх» («Деловая печать», 2006) «Літаратурнае прадмесце» («Кнігазбор», 2012) «Мы — маладыя» (РВУ «Лiтаратура i Мастацтва», 2012) «Па праву жывога» («Беларуская Энцыклапедыя», 2014) «Міншчына літаратурная» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014) «Радзіма. Адзінства. Перамога» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2015)

Гутаркі Малахоўскі, Р. Ю. «Па старонках „Міхасёвых прыгод“» (з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам) // Полымя 2010. ― № 11. ― С. 142―146. — Мінск Малахоўскі, Р. Ю. «Па старонках „Хамуціуса“» (з Валянцінай Аркадзеўнай Куляшовай) // Полымя 2011. ― № 2. ― С. 128―132. — Мінск

Укладанне кніг «Званоў перазвон» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2023) — зборнік твораў сучасных літаратараў Міншчыны, прысвечаны Хатынскай трагедыі і спаленым падчас Вялікай Айчыннай вайны вёскам Мінскай вобласці «Ляці, мая страла…» (выд. «Беларусь», 2025) — анталогія сучаснай башкірскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову «У іх жыцці была вайна» (выд. «Навуковы свет», 2025) — зборнік твораў пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ― ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і «дзяцей вайны» «Чарнобыльскія саракавіны» (выд. «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», 2026) — калектыўны зборнік паэзіі на тэму аварыі на ЧАЭС «Сінякрылы матылёк» (выд. «Колорград», 2026) — калектыўны зборнік паэзіі да 135-годдзя класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

Фотавыстаўкі «Нарачанскі напеў» (2007) у бібліятэцы № 15 імя Цёткі ў Мінску «Нарачанскія чары» (2011) у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры «Фотаімпрэсіі» (2011) у бібліятэцы № 15 імя Цёткі ў Мінску «У дзённай мітусні» (2012) у бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча ў Мінску «Музы» (2012) у бібліятэцы № 15 імя Цёткі ў Мінску «Музы — 2» (2013) у бібліятэцы № 15 імя Цёткі ў Мінску «Закаханыя ў слова» (2013) у бібліятэцы № 15 імя Цёткі ў Мінску «Памяць вады» (2014) у бібліятэцы № 15 імя Цёткі ў Мінску «Адвечная повязь пакаленняў» (2025) у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры «У аб’ектыве — пісьменнікі Міншчыны» (2026) у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна

Крыніцы

Спасылкі https://molib.by/сінякрылы-матылёк/ https://bellitmuseum.by/advechnaya-povyaz-pakalennyau/

Фотавыстаўка Рагнеда Малахоўскага «Нарачанскія чары» Інтэрв’ю з Рагнедам Малахоўскім у «Вечернем Минске» Інтэрв’ю з Рагнедам Малахоўскім і Валярынай Куставай на www.TUT.by

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ