Уладзіслаў Ясюкевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Уладзіслаў пачаў кар’еру ў клубе «Іслач» у Другой лізе і ўжо тады быў асноўным іграком каманды. Разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі, стаў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу». 1 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, у якасці капітана вывеўшы сваю каманду на матч супраць «Нафтана» (2:0). Пазней трывала выхадзіў на поле на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, а канец сезона прапусціў з-за траўмы.
У сезоне 2018 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, правёў за асноўную каманду толькі адзін матч у Вышэйшай лізе і два ў Кубку Беларусі, гуляў таксама за дубль. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам. Стаў трывалым іграком асновы брэсцкай каманды. У студзені 2020 года кантракт з «Рухам» быў разарваны.
У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Трывала гуляў у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну».
У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У сезоне 2021 часцей гуляў у стартавым складзе, аднак нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі.
У сакавіку 2023 года стаў іграком «Маладзечна». Пакінуў клуб у ліпені 2023 года і неўзабаве далучыўся да «Астраўца». У снежні 2023 года пакінуў «Астравец».
Міжнародная кар’ера У студзені 2016 года ўпершыню быў выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі на ўдзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе 23 студзеня і дэбютаваў у камандзе, правёўшы ўвесь матч супраць адналеткаў з Латвіі. Усяго за моладзевую зборную правёў тры матчы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 Д3 Іслач 31 1 2013 Д2 Іслач 21 2 2014 Д2 Іслач 17 1 2015 Д2 Іслач 29 1 2016 Д1 Іслач 25 1 2017 Д1 Іслач 16 0 2018 Д1 Іслач 1 0 2019 Д2 Рух 24 3 2020 Д1 Белшына 27 0 2021 Д1 Дынама 17 0 2022 Д1 Дынама 23 1 2023 (1) Д2 Маладзечна 11 0 2023 (2) Д2 Астравец 14 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец