Антон Сарока (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2019).
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Змена», пазней трапіў у «Дынама», дзе выступаў за моладзевыя каманды. У пачатку 2010 года, пасля паспяховага выступу за юнацкую зборную на мемарыяле Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, быў запрошаны ў казанскі «Рубін». У сезоне 2010 выступаў за дубль казанскага клуба, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь, сезон 2011 правёў у складзе «Партызана-2».
У пачатку 2012 года праходзіў прагляд у латвійскім «Вэнтспілсе» і «Гарадзеі», аднак толькі ўлетку, уладзіўшы ўсе фармальнасці з «Рубінам», на правах арэнды перайшоў у беларускі клуб.
У 2013 годзе, пакінуўшы «Рубін», стаў іграком «Гарадзеі» на трывалай аснове. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «цукровых». Па выніках сезона 2015 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 дэбютаваў у Вышэйшай лізе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.
У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У складзе дынамаўцаў стаў асноўным нападнікам, у сезоне 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце.
У ліпені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн». Аднак, не здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Локерэн» страціў шанцы на захаванне месца з элітным дывізіёне, разарваў кантракт з клубам і ў якасці свабоднага агента перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Пачынаў сезон асноўным нападнікам каманды, аднак пазней стаў шмат прапускаць з-за траўм, з верасня да канца сезона 2019 не з’яўляўся на полі. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак з мая зноў выбыў з-за траўмы, за асноўную каманду наступны раз згуляў толькі ў лістападзе. У 2021 годзе выйшаў на поле за БАТЭ толькі 2 сакавіка ў матчы Суперкубка Беларусі, пасля чаго чарговы раз выбыў з-за траўмы. У чэрвені 2021 года кантракт з барысаўскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны.
Неўзабаве пасля сыходу з БАТЭ стаў іграком гродзенскага «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2021. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік па заканчэнні кантракта пакідае гродзенскі клуб.
У лютым 2022 года далучыўся да казахстанскага «Акжайыка», аднак ужо праз некалькі тыдняў пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У ліпені 2022 года стаў трэніравацца з «Астраўцом» і ў выніку папоўніў склад каманды. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец», аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам. З чэрвеня 2023 года перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец».
Міжнародная кар’ера У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў асноўным нападнікам.
У маі 2017 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак тады так і не згуляў за яе з-за ваенных збораў. Дэбютаваў за зборную 31 жніўня 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Люксембурга, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2017, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дынама 1 0 2010 дубль Рубін 6 1 2011 Д3 Партызан-2 10 5 2012 (2) Д2 Гарадзея 8 0 2013 Д2 Гарадзея 23 8 2014 Д2 Гарадзея 29 12 2015 Д2 Гарадзея 28 15 2016 Д1 Гарадзея 25 8 2017 Д1 Дынама 30 12 2018 (1) Д1 Дынама 11 4 2018/19 (1) Д1 Локерэн 17 1 2019 Д1 БАТЭ 12 2 2020 Д1 БАТЭ 6 2 2021 (1) Д1 БАТЭ 0 0 2021 (2) Д1 Нёман 7 0 2022 (1) Д1 Арсенал 10 0 2022 (2) Д2 Астравец 12 1 2023 Д2 Астравец 5 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Локерэн Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец