Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Клецку Мінскай вобласці. Знаходзіцца на могілках, па адрасе: вуліца Леніна, 44.

Гісторыя Пабудавана ў 1876—1879 гадах з цэглы на месцы старой драўлянай царквы 1786 года паводле праекта інжынера Леанарда КржыжаноўскагаОписаніе церквей и приходовъ Минской епархіи, составленное по офіціально затребованнымъ отъ причтовъ свѣдѣніямъ. Слуцкій уѣздъ. — Минскъ, Типо-Литографія Б. И. Соломонова. — 1879. — С. 130—132.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка складаецца з рознавялікіх прамавугольных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і арыентаванай на ўсход апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты чатырохсхільным пакатым дахам з драўляным двух’ярусным васьмерыковым барабанам, увянчаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Падобнае драўлянае завяршэнне — васьмярык на чацверыку з шатром і галоўкай — мае і трох’ярусная званіца.

Галоўны ўваход у храм вылучаны драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць лесвіцы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Вуглавыя часткі раскрапаваны магутнымі лапаткамі, па перыметры будынка выступае драўляны карніз простага профілю, дэкарыраваны бляшаным арнаментальным падзорам.

Інтэр’ер Кампазіцыя інтэр’ера пабудавана на кантрасце нізкіх памяшканняў трапезнай і апсіды з больш высокай цэнтральнай залай храма. Памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу лучковымі арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура  — С. 212. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — : БелЭн, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клецкага раёна Катэгорыя:Храмы Клецка Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:1879 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леанарда Кржыжаноўскага