Ту́раў-Альго́мельскі кана́л — меліярацыйны канал у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Прыпяць. Даўжыня 25 км, шырыня 9 м, глыбіня 2 мХарактарыстыка асноўных каналаў меліяратыўных сістэм Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Цераблічы Столінскага раёна, вусце на паўночна-заходняй ускраіне горада Тураў Жыткавіцкага раёна. Пабудаваны ў 1971 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Столінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці