Палымяныя вежы (; ) — найвышэйшыя будынкі ў Азербайджане, знаходзяцца ў Баку. Сваім знешнім выглядам нагадваюць тры полымі.
Праект Flame Towers — гэта тры вышынныя будынкі, якія ўключаюць гатэль, кватэры і офісы. Агульная плошча забудовы складае 227 000 м². Будаўніцтва было распачата ў кастрычніку 2007 года азербайджана-турэцкай кампаніяй «Dia holding». Першапачаткова скончыць узвядзенне будынкаў планавалася да снежня 2010 года, але з-за неспрыяльных умоў надвор’я тэрміны былі перанесены. Па словам прадстаўнікоў будаўнічай кампаніі, скончыць будаўніцтва здолелі толькі ў 2012 годзеБаку нашего будущего — часть II — 1news.az.
Цікавыя факты Асвятленне веж Flame Tower згодна з апытаннем skyscrapercity.com уплывовага форума па урбаністыцы было прызнана найлепшым у свецеNoght Cup. Самі вежы поўнасцю пакрыты LED-экранамі, якія адлюстроўваюць рух полымяFlame Tower on Youtube, якое магчыма бачыць з самых далёкіх кропак горада. Візуальна ствараецца эфект вялічэзных паходняў, што падкрэслівае асноўную задумку вежаў, якая хаваецца ў іх назве — «Палымяныя вежы». Назва і форма вежаў — магчыма адсылка да герба Баку, на якім адлюстраваны тры полымі. Будаўніцтва веж было асветлена ў адным з выпускаў перадачы Build It Bigger тэлеканала Discowery і Science Channel
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
http://www.scyscrapercity.com/showthread.php?t=875700 http://en.trend.az/capital/businnes/1714383.html http://www.youtube.com/watch?v=vhpboaXvHHc http://www.youtube.com/watch?v=8v2NG-prxVQ&feature=releated http://www.youtube.com/watch?v=sfNGd6Ys9-w&feture=releated
Катэгорыя:Небаскробы Азербайджана Катэгорыя:Славутасці Азербайджана Катэгорыя:Славутасці Баку Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баку Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Азербайджана Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 150 да 199 метраў Катэгорыя:Гасцініцы Баку