Ян Ку́пецкі (, ; 1667, Прага (?), або Пезінак каля г. Браціслава — 16 ліпеня 1740, Нюрнберг) — чэшскі жывапісец-партрэтыст; прадстаўнік барока.

Біяграфія У 1684—1687 вучыўся ў Вене ў Бенедыкта Клаўса. З 1687 года працаваў у Рыме, Венецыі, Балонні, Фларэнцыі, Мантуі. Зазнаў уплыў Г. Рэні. З 1709 года ў Вене, прыдворны мастак, дзе паводле густу заказчыкаў арыентаваўся на парадныя партрэты Г. Рыго і Н. Ларжыльера, але захоўваў псіхалагізм вобраза (партрэт К. Бруні, 1709; партрэт мужчыны, 1700; «Аўтапартрэт», 1711, і інш.). У 1712 годзе у Карлавых Варах выканаў партрэт Пятра І. Пасля 1723 года ў Нюрнбергу, пад уплывам паўночных майстроў у сваіх працах імкнуўся спасцігнуць унутранае жыццё чалавека (партрэт М. Крэйсінгера, каля 1730; «Аўтапартрэт з сынам», 1728—1729, і інш.).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Германіі Катэгорыя:Мастакі барока