Мочаўтварэнне — працэс, які бесперапынна адбываецца ў або іншых беспазваночных і ў нырках пазваночных жывёл і чалавека. Забяспечвае выпрацоўку мачы і мочавыдзяленне. Складаецца з працэсаў , (зваротнае ўсмоктванне) і канальцавай сакрэцыі.

Пачатковы этап мочаўтварэння — ультрафільтрацыя плазмы крыві адбываецца ў ныркавых клубочках (са 100 л вадкасці, што праходзіць праз клубочкі ныркі чалавека, у мачу ператвараецца 1 л). У першаснай мачы ёсць амаль усе рэчывы плазмы крыві, акрамя бялкоў. Большая частка вады і неабходных для арганізмаў рэчываў (амінакіслоты, глюкоза, вітаміны і інш.) зваротна ўсмоктваецца ў канальцах. У прасвет нефрона адбываецца сакрэцыя арганічных кіслот, іонаў вадароду, некаторых прадуктаў абмену, чужародных рэчываў і інш. Рэгуляцыя мочаўтварэнне ажыццяўляецца праз ныркі эферэнтнымі нервамі і гармонамі, напрыклад, , .

Літаратура

Катэгорыя:Біялагічныя вадкасці

Мочаўтварэнне