Іван Фёдаравіч Якушаў (, в. Драгунск, ) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія У гады Вялікай Айчыннай вайны на Паўднёва-Заходнім фронце, камандзір аддзялення. З 1944 на педагагічнай і савецкай працы ў Гомельскай вобласці. У 1952 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Член КПСС з 1950 года. З 1960 1-ы сакратар Тураўскага РК КПБ, з 1963 загадчык аддзеламі, з 1970 сакратар Гомельскага абкама КПБ.
У 1971 годзе скончыў завочную ВПШ пры ЦК КПСС. З кастрычніка 1972 года загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1976. Кандыдат у члены Бюро ЦК КПБ з 1976, член Бюро ЦК КПБ з сакавіка 1977.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1973 года.
Спасылкі Іван Фёдаравіч Якушаў на сайце электроннага архіву «Памяць народа»
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Сакратары Гомельскага абкама КПБ